Лекцыя 32.
А. 1. Адкажы на пытаннi: Хто трубiць? Хто косiць? Хто куе? Што наступае пасьля зiмы? Што цячэ? Што расьце ў вазонах? Што робiць вучыцель? Што робiць рыбак? Што робiць паляўнiчы? Што робiцца з вадой? Што робiцца з сьнегам?
2. Прачытай пададзеныя сказы i скажы, аб чым цi аб кiм кажацца ў кожным з iх:
Пастух трубiць. Касец косiць. Зоркi зiгацяць. Сонца сьвецiць i грэе. Вецер вые. Лес шумiць. Вучыцель вучыць. Паляўнiчы палюе.
3. Што кажацца у гэтых сказах аб пастуху, касцу, зорках, сонцы i г.д.?
|
§ 35. Дзейнiк i выказнiк. Слова, што азначае прадмет, аб якiм ка-жацца ў сказе, называецца дзейнiкам. Дзейнiк паказвае асобу або рэч, якая нешта дзее, або з якою нешта дзеецца: пастух трубiць, зоркi мiгацяць, трава зялёная. Выказьнiк нешта выказвае аб дзейнiку: што дзейнiк робiць (дзее), або што з дзейнiкам дзеецца: пастух трубiць, зоркi мiгацяць, трава . Дзейнiк найчасьцей выражаецца прадметнiкам, стаiць у назоўным склоне i адказвае на пытаньне хто? або што? Выказьнiк найчасьцей выражаецца дзеясловам. Але i iншыя часьцiны мовы могуць быць дзейнiкам i выказьнiкам. Напр.: Пешы коннаму не таварыш (хто? — пешы — дзейнiк; аб ім кажацца, што ён “не таварыш” — выказьнiк). Трава зялёная (што? — трава — дзейнiк; аб траве кажацца, што яна “зялёная” — выказьнiк). |
Б. Перапiсаўшы, падчыркнi дзейнiк простай рыскай, выказьнiк пакручастай.
Сонца зайшло. Птушкi лятаюць. Пастух пасе. Сенажаць скошана. Грэчка зьвезена. Жыта зжата. Блiснула маланка. Неба заслалася хмарамi. Выйшаў сейбiт сеяць. Малiна салодкая. Жыта красуе. Хата прыбрана. Асыпалася лiсьце. Прыйшла восень. Пшанiца сьцяблiстая. Дарога добрая. Затуманiлася неба. Па-чалiся прымаразкi. Птушкi разьляцелiся. Быў прыгожы летнi вечар.