Лекцыя 34.

А.  1. Адкажы поўным сказам на пытаньнi:


Якi колер мае малако? (Малако мае белы колер). Якое судзьдзе робяць з шкла? Якi млын ставяць на рэчцы? Якi колер мае кроў? Колькi ў годзе месяцаў? Каторы дзень нядзеля? Чыйго бацьку любiць сын?


2. Якiя пытаньнi ставiлiся ў пададзеных сказах?


§ 36. Азначэньне. Тая часьцiна сказу, што адказвае на пытаньнi якi?чый ? каторы? колькi?, называецца азначэньнем. Напрыклад:

Ён мае добрую (якую?) кнiжку. Сын любiць свайго (чыйго?) бацьку. Паляўнiчы забiў чацьвертага (каторага?) ваўка. Я маю пяць (колькi?) братоў.


Б.  Сьпiсаць i азначэньнi падчыркнуць:


Маладзенькая травiца блiшчыць на сонцы. Насталi кароткiя туманныя днi. Сын любiць свайго бацьку. Сем дзён малацiла. Прайшла вясёлая пара лета. Кравец пашыў добрую сьвiтку. Цiкаўныя кнiжкi ляжаць на палiцы. На лузе стаiць высокi дуб. Поле залацiцца сьпелым збожжам. Цёмны лес сьцяной зялёнай цесна бераг абступiў. Нагрэты сонцам пясок палiў ногi. Тры вярбiны стаяць над вадою. Ад лесу пачыналiся сялянскiя палеткi. А хто там iдзе у вагромнiстай такой грамадзе?