Лекцыя 35.
А. 1. Поўнымi сказамi адказаць на пытаньнi: каго-чаго? каму-чаму? каго-што? кiм-чым? (пры) кiм-чым?
Каго няма ў сiроты? Чаго няма ў беднага? Каму патрэбны молат? Каго вучыць настаўнiк? Што косiць касьбiт? Чым вудзяць рыбу? Пры кiм жывуць дзецi? На чым растуць яблыкi?
|
§ 37. Дапаўненьне. Тая часьцiна мовы, што адказвае на пытаньне каго-чаго? каму-чаму? каго-што? кiм-чым? (пры) кiм-чым?, называецца дапаўненьнем. Напрыклад: Сабака злавiў (каго?) зайца. Па рэчцы (па чым?) плавалi гусi. УВАГА. Прадлогi ня лiчацца асобнымi часьцiнамi сказу i адносяцца да таго слова, склонам каторага кiруюць. |
Б. Сьпiсаўшы, падчыркнуць дапаўненьнi:
Ветрык калыша жыта. Не рабi нiкому крыўды. У нашага барана роўная воўна. Абапал рэчкi раскiнулася сенажаць. Па рэчцы плавалi гусi. Не жартуй з агнём. Хлопчык пасьвiў авечкi. Ня бярыся не за сваё дзела. У паноў было iгрышча. Кладзецца пад сярпамi збожжа. Ня трубiў у рог пастух. Неба даждлi-ваю хмарай абложана. Траўкай ня грае сваёй сенажаць. Выкаваў каваль з аднага кавалка жалеза два плугi. Адзiн плуг трапiў да селянiна, а другi да купца.