Лекцыя 42.

А.  1. Прачытай i напiшы:


Nad honar i sławu, nad čary kachaćnia narodnuju sprawu i pierakanańni, što rozum dychtuje, zaŭsiody ja wolu, nia zdradžu nikoli.

Chaj chmara nawiśnie nad sonnaj ziamloju, chaj hora pryciśnie žaleznaj rukoju, - ja rodnaje mowy nia kinu ŭ niadoli, nia zdradžu nikoli.

Chaj hrom z piarunami hrymić i stralaje, małanka ahniami chaj bliskaje, źziaje, - swajho ja narodu, biaz chleba i soli, nia zdradžu nikoli.


2. Цi лацiнiца розьнiцца ад беларускага пiсьма кiрылiцы толькi формай лiтараў?

3. Што ў лацiнiцы ўжываецца заместа мягкага знаку (ь)?

4. Якая лацiнская лiтара адпавядае лiтары э?

5. Параўняй напiсаньнi: рэпа - repa; сена - siena; мера - miera. Цi лiтара e ў лацiнiцы значыць тое самое, што ў кiрылiцы?

6. Параўняй напiсаньнi: бяда - biada; дай - daj; яд - jad; аб’ехаць - abjechać; вёў - wioŭ; май - maj; маё - majo; аб’явiць - abjawić; нюх - niuch; байка - bajka; маю - maju; зьюдзiць - zjudzić.

Калi ўжываецца ў лацiнiцы лiтара j? Якiм спосабам лацiнiца абходзiцца бяз лiтар я, ё, ю, э?


§ 46. Лацiнiца. Побач з кiрылiцай, хоць радзей, ужываецца ў беларускай мове лацiнiца.

Вось лацiнская абэцэда: a, b, c, ć, č, d, e, f, g, h, i, j, k, l, ł, m, n, ń, o, p, r, s, ś, ś, t, u, ŭ, w, y, z, ź, ž.


Лацiнская лiтара g азначае гук, якi ў беларускай мове сустракаецца рэдка i ў беларускiм пiсьме азначаецца лiтарай г з коскай над ёй з правага боку ґ.


Б.  1. Перапiшы лацiнiцай:


Аслова нявуцтва ня раз служыла дурням на паказ; дык вось нарэшце узялi — асла ў навуку аддалi. I сталi ўчыць яго чытаць, вучылi нават i пiсаць. Асёл так шчыра ўчыцца ўмеў, што кнiжкi ўсе як сена зьеў i столькi ў гэтым скарыстаў, што горш убоiстым ён стаў!...

Людзям тут ёсьць такi прымер (ёсьць людзi на быдля манер): хоць колькi не вучы асла, аслом ён будзе да канца!...


2. Якiя асаблiвасьцi лацiнiцы вы заўважылi: чым яна розьнiцца ад кiрылiцы?