Лекцыя 44.

А.  1. Што чуваць посьле зычных p, ж, дж, ш, ч у словах: бура, гавару, рэ-заць, сьцярог; жаба, жук, жэўжык, жоўты; часьць, чую, чэсьць, чорны; шабля, шум, шэршань, шосты, дрожджы, дажджы? Напiшы на дошцы так, як чуеш!


§ 48. Цьвёрдыя р, ж, дж, ш, ч. У беларускай мове зычныя р, ж, дж, ш, ч бываюць толькi цьвёрдыя. Посьле iх чуваць не i, а заўсёды ы: рыба, рысунак, дажджы, нашы i г. д.

Дзеля гэтага посьле р, ж, дж, ш i ч нiколi ня пiшацца i, я, ю, е, ё, а толькi ы, а, у, э, о. Зразумела, што посьле iх ня пiшацца i мягкi знак (ь).


2. Напiшы на дошцы такiя словы: дзень, цень, плыць, дзядзька, рэдзька.


§ 49. Дзеканьне i цеканьне. У беларускай мове няма мягкiх д i т, а заместа iх мягкiя дз i ц: дзецi (а не детi), плыць (а не плыть), дзядзька (а не дядька).


Б.  1. Сьпiсаць i паставiць нацiск:


Шыла ў мяшку не схаваеш. Ажывае ярына. Расталi ў небе кучы хмар. На мяжы расьце бяроза. Поўнач пеўнi пракрычалi. Гасьне корчык на камiнку. Папсавала гразь дарогу. Цяжка стала жыць. Малы жук, а вялiкi гук. Чыжык, чыжык, дзе ты быў? Палажы дрожджы на палiцы. Рэчкi цякуць у мора. Жэўжыкi абарвалi грушы. Дробны дождж сячэ ў вакно. Ляцелi шэрыя грушы. Цэп любiць галоднага, а каса сытага. Па беленькай жэрдачцы чырвоны певень едзе (лучына з агнём). Зьбiлiся ў кружочак. Неба пакрылася чорнаю хмарай.