Лекцыя 45.

А. 1. Палажыўшы далонь на цемя, выгаварывайце выразна, працяжна: с-з; ш-ж; ц-дз; ч-дж. Цi не заўважыце якой розьнiцы?

2. Прыстаўце паказальны палец да горла там, дзе пад барадой нашчупва-ецца, а ў некаторых мужчын i выразна вiдаць, быццам гузачок (г. зв. "адамавы яблык"). Нашчупаўшы гэты гузачок i трымаючы на iм канец пальца, выгаварвайце выразна зыкi: б-п; в-ф; д-т; г-х; ж-ш; дз-ц; дж-ч.

Якая розьнiца памiж першымi i другiмi ў кожнай пары?


§ 50. Дрыжэньне галасавых струнаў. Калi выгаворваем такiя зыкi, як з, ж, дз, дж, б, в, д, г, ґ, то вычуваем дрыжэньне галавы i гартанi. Галава i гартань дрыжаць ад дрыжэньня галасавых струнаў (галасавых вязяў).

Галасавыя вязi — гэта два мускулы ў гартанi, каторыя, як двое вуснаў, размыкаюцца, змыкаюцца або зусiм замыкаюць гартань. Замыкаючыся, яны нацягваюцца падобна да струнаў.

Калi яны разамкнуты i не нацягнуты, то паветра, праходзячы з лёгкiх, не прыводзiць iх у дрыжэньне, i мы чуем глухiя зыкi: п, ф, х, к, с, ш, ц, ч (бач рыс.1.).

Калiж галасавыя вязi змыкаюцца i нацягнуцца, як струны (бач рыс.2), то паветра, iдучы з лёгкiх, прыводзiць iх у дрыжэньне, вытварае голас. Гэтае дры-жэньне перадаецца ўсёй гартанi i ўсёй галаве.

Пры дрыжэньнi галасавых струнаў мы чуем звонкiя зыкi: б, в, г, ґ, з, ж, дз, дж, л, р, м, н.

Сам назоў паказвае, што ўсе галосныя выгаварваюцца з голасам, гэта значыць, з дрыжэньнем галасавых струн.



§ 51. Звонкiя i глухiя зычныя. Зычныя могуць выгаварваца звонка (з голасам) i глуха (бяз голасу), прычым звонкаму адпавядае глухi:


б        п        (бабы — папы)
вф(вон — фон)
дт(дам — там)
г'к(мазг'i — маскi)
гх(гам — хам)
зс(заву — саву)
жш(жаль — шаль)
дзц(дзень — цень)
джч(хаджу — хачу)

л, р, м, н ня маюць адпаведных глухiх.


Б.  1. Сьпiсаць, паставiць нацiск i падчыркнуць звонкiя зычныя рыскай:


Пусты ўлетку нашы сёлы: ўсе на полi за сярпом, толькi дзетак крык вясёлы льецца ў вулiцах руччом. Вецер кудры iх цалуе, мые дождж iх бледны твар; з iмi сонейка жартуе i цяпло iм шле, як дар. Сьвiшчуць птушкi над балотам. Над балотам стогнуць кнiгi. Жураўлi ў гары крычаць. Папсавала гразь дарогу. Перавалы загулi. Гусi дзiкiя крычаць.


2. Заместа пытальнiка пастаў адпаведны глухi зычны: з—?; г—?; дз—?; г'—?; б—?; дж—?; ж—?; д—?; в—?.


3. Цi зьвiнiць ненацягнутая струна на скрыпцы, на гiтары? Цi дрыжыць скрынка музыкальнага iнструменту, калi струны зайграюць? Параўный людзкi голас з голасам розных iнструментаў.