Гэтыя словы ліпнуць да мяне, як балотная твань да замурзаных лытак Багніка. І тады я тройчы ўздыхаю напоўніцу, бо ведаю сэнс кожнага чароўнага ўздыху, пры якім падаюць у нябыт прагнілыя бросьневыя словы Непакліканых, нястрашных і зьмізарнелых. Затым мы зь сябрамі нацепліваем лазьню, даём духу й пачынаем парыцца...
Крыніца: Наша Ніва
Беларуская Палічка: http://www.knihi.com