![]() | Будзем знаёмыя: Кум. Гэтая старонка адлюстроўвае той бок ("аспект") майго жыцьця, пра якi можна коратка сказаць так: "Я -- беларус!" I хоць усьлед за многiмi старажытнагрэцкiмi фiлёзафамi лiчу сябе "грамадзянiнам сьвету", г.зн., касмапалiтам, i мяркую, што раней цi пазьней чалавецтва зразумее, што яно ёсьць адзiная сям'я, -- я не забываюся, што нарадзiўся беларусам. Я не заклiкаю душыць расейцаў цi ненавiдзець амэрыканцаў толькi за тое, што яны iншыя. Наогул, душыць, лаяцца, страляць, -- не падабаецца мне гэта ўсё... (Ну вось, я яшчэ i пацыфiст -- вам, вам падказваю, таварысч маёр!) А калi сур'ёзна -- дык у духоўным пошуку людзi могуць iсьцi поплеч, не замiнаючы адно адному. Вядома, калi гэта сапраўды духоўны пошук, а не вышукваньне чарговага вiнаватага... Старонка была заснаваная дзеля таго, каб разьмясьцiць на ёй поўны збор твораў беларускага паэта Рыгора Крушыны. На сёньняшнi дзень у мяне ўжо сабраныя ўсе зборнiкi вершаў паэта, якiя выходзiлi асобнымi кнiжкамi... а таксама багата iншых матар'ялаў, аб'яднаных у |
| Навiны ад Кума 27.07.00. Нарэшце!!! Упершыню публiкуецца зборнiк вершаў Рыгора Крушыны "Рэквiем". Пакуль не цалкам -- паэма "Калыханка", якою заканчваецца кнiга, будзе зьмешчача пазьней. Дзякую Iгару Рыгоравiчу Казаку за дасланыя тэксты. 17.07.00. Верш Рыгора Крушыны "Рымлянка" ў аўтарскiм перакладзе на расейскую мову. 14.07.00. Яшчэ некалькi здымкаў: магiла Рыгора Крушыны ў Iст-Брансвiку, нэкралёг пяра Янкi Запруднiка i iнш. (Гл. экспанат N 18a). 13.07.00. Раптам выявiў, што з аўдыёфайлаў, пералiчаных у разьдзеле "Фанатэка", ажно пяць адсутнiчаюць на сэрвэры... Хоць памятаю, што ў свой час усё апублiкаваў дакладна. Што ж, выпраўляю... 11.07.00. Нарэшце знайшоў крыху часу, каб абнавiцца... Зрэшты, абнаўленьне не такое ўжо i вялiкае. У "Вiртуальным музэi Рыгора Крушыны" зьявiўся яшчэ адзiн, дзевятнаццаты па лiку, экспанат -- фотаздымкi паэта, якiя ягоны сын, Iгар, даслаў мне лiтаральна некалькi дзён таму. |
| Iншыя матар'ялы Анатолий Козлович |
|
|
|
|