Творы Рыгора Крушыны

 

Рыгор Крушына


Рыгор Крушына (1907 - 1979)



 

Прапануем нашым чытачам поўны збор твораў выдатнага беларускага паэта Рыгора Крушыны.


Кнiгi Рыгора Крушыны:

"Лебедзь чорная" (Беларускае Выдавецтва "Пагоня", 1947)
"Выбраныя творы" (Нью Ёрк -- Мюнхэн, 1957):

                      Лебедзь чорная
                      
Лiрыка зь вялiкага места
                      Пад сузор'ем Стральца
                      Папарацi
                      Вершы з Капры
                      Паэмы
"Вячорная лiрыка" (Нью Ёрк -- Мюнхэн, 1963)
"Хвiлiна роздуму" (Нью Ёрк -- Мюнхэн, 1968)
"Вясна ўвосень" (Нью Ёрк -- Мюнхэн, 1972)
"Дарогi " (Нью Ёрк -- Мюнхэн, 1974)
"Сны i мары" (Нью Ёрк -- Мюнхэн, 1975)
"Рэквiем"

Пераклады вершаў Рыгора Крушыны.

З раней недрукаваных вершаў Рыгора Крушыны (рукапiсы даслаў Iгар Рыгоравiч Казак).
Упершыню!!! Апошнiя вершы паэта, а таксама iншыя недрукаваныя вершы i эпiграмы.
Яшчэ 40 вершаў Рыгора Крушыны.


  Для тых, хто (як i я), ня любiць чытаць зь экрану, цi ня мае на гэта часу, зьмяшчаю кнiгi Рыгора Крушыны ў выглядзе файлаў. Калi ласка, бярыце, друкуйце, чытайце...

Лебедзь чорная (Беларускае Выдавецтва "Пагоня", 1947) lebedz.txt  (34 kb) 
Выбраныя творы (Нью Ёрк -- Мюнхэн, 1957) vybranya.txt  (101 kb)
Вячорная лiрыка (Нью Ёрк -- Мюнхэн, 1963) liryka.txt  (48 kb)
Хвiлiна роздуму (Нью Ёрк -- Мюнхэн, 1968)

rozdum.txt (28 kb)

Вясна ўвосень (Нью Ёрк -- Мюнхэн, 1972) viasna.txt (54 kb)
Дарогi (Нью Ёрк -- Мюнхэн, 1974) darohi.txt (61 kb)
Сны i мары (Нью Ёрк -- Мюнхэн, 1975) sny.txt (59 kb)
Рэквiем (першая частка) reqt.txt (13 kb)

  Зборнiк "Рэквiем" публiкуецца пакуль не цалкам (ён зьмяшчае яшчэ паэму "Калыханка", якая будзе надрукаваная пазьней). Дзякую Iгару Рыгоравiчу Казаку за дасланыя тэксты.

 

У якасьцi "вiзытнае карткi" паэта я выбраў верш "Мой тыдзень". Гэты верш, зь якога пачалося маё знаёмства з творчасьцю Крушыны (прачытаны, дарэчы, ў дыскусii "Дранiкаў"), спадабаўся мне адразу ж... I дагэтуль я лiчу яго ў Крушыны найлепшым. Цi ж ня праўда, музыка радкоў нагадвае Набокава?..

Мой тыдзень

Панядзелак, аўторак, серада і чацьвер,
Потым пятніца прыйдзе, субота, нядзеля.
Тыдзень -- музыка ў словах. І любоў, і давер,
І прыгожа прадзецца натхненьня кудзеля.

Крута круціцца спрытнае верацяно,
Нітка тогкая мрояў віецца, ня рвецца.
Сьпеў салодкі, далёкі я чую даўно,
Бачу радасьць на кожнай былінцы, на кветцы.

Добры тыдзень -- ня злыдзень. Ён сьпявае са мной.
Панядзелак, аўторак... -- лічу да нядзелі.
Пералік узьнімае мой рытмічны настрой,
Словы самі карону на верш мой надзелі.

Панядзелак, аўторак, серада і чацьвер.
А за пятніцай -- вікэнд: субота, нядзеля.
Адпачынак. У вырай. Я -- свабодны цяпер.
Я пішу дзеля шчасьця людзкога і дзеля

Тых, якія паэзію любяць маю.
Сёньня пішацца лёгка. Мой тыдзень сьпявае.
На сівую зіму ня гляджу, я пяю,
Бо трымаецца сіла ў грудзёх веснавая.


 

Пачынаем публiкаваць творы Рыгора Крушыны (Р. Казака), якiя не былi надрукаваныя ў ягоных зборнiках.
Чытайце сёньня:
Р. КАЗАК. Успамiны пра Валерыя Маракова.

Тэкст даслаў сын паэта, Iгар Рыгоравiч Казак.


 

Чытайце таксама:

"Хачу на Случчыне крушынаю прачнуцца" -- нарыс Алеся МАРЦIНОВIЧА аб жыцьцi i творчасьцi Р. Казака -- Рыгора Крушыны.

Мiхась СКОБЛА. "На акропалi казачных сноў" -- нататкi пра Рыгора Крушыну.


  Назад на старонку Кума          Музэй-бiблiятэка