Мэмарыяльны музэй-бiблiятэка Рыгора Крушыны
(1903 -- 1979)

Шкада, што паэт такое вялiчынi, як Рыгор Крушына -- адзiн зь лепшых беларускiх лiрыкаў, а мо' й найлепшы! -- ня мае ўласнага музэю. Верыцца, прыйдуць лепшыя часы, калi нашы нашчадкi -- вольныя беларусы -- ацэняць кожнага па справах яго... i можна будзе, прыехаўшы ў Слуцак, наведаць адмысловую экспазiцыю, прысьвечаную Крушыне, уважлiва разгледзець фотаздымкi ды iншыя дакуманты, а мажлiва, i патрымаць у руцэ пяро, якiм паэт запiсваў свае непараўнальныя вершы.

Але ўжо сёньня я рады запрасiць вас на гэтую старонку, дзе адчыняецца вiртуальны музэй Рыгора Крушыны.


На сённьняшнi дзень мэмарыяльны музэй-бiблiятэка Рыгора Крушыны складаецца з наступных аддзелаў:
Click to enter the Museum Мэмарыяльны музэй: фотаздымкi, дакуманты... Усе экспанаты даслаў сын паэта, Iгар Рыгоравiч Казак, за што шчыры дзякуй яму! Экспазыцыя суправаджаецца бiяграфiчнымi нататкамi Алеся МАРЦIНОВIЧА дый Мiхася СКОБЛЫ, а таксама кароткiмi камэнтарамi Iгара КАЗАКА.
Click to enter the Library

Бiблiятэка: сем зборнiкаў вершаў, апублiкаваных пры жыцьцi Рыгора Крушыны, а таксама iншыя творы: раней недрукаваныя вершы, фэльетоны i г.д. Кнiгi для музэю даслаў сп. Лявон ЮРЭВIЧ, рукапiсы недрукаваных твораў -- Iгар КАЗАК.

Click to enter the Audio area Фанатэка. Тут вы можаце пачуць дванаццаць вершаў Рыгора Крушыны ў аўтарскiм чытаньнi (запiсы 1967 г., Мюнхэн i 1976 г., Вашынгтон), iнтэрвiю 1974 г., паэму "На руiнах пачуцьцяў", а таксама лiтаратурна-музычную кампазыцыю -- першую частку паэмы "Кантата самотных". Усе запiсы даслаў Iгар Рыгоравiч КАЗАК.

Бiблiяграфiчная даведка
(зь кнiгi SLAVISTISCHE BEITRAEGE, Band 162. Ferdinand Neureiter: Weissussische Anthologie.
Verlag Otto Sagner, Muenchen, 1983)

Ryhor Krusyna (richtig: Ryhor Kazak).
Geb. 1907 im Gebiet von Sluck, gest. 1979.
Er debutierte mit Gedichten und Geschichten im Jahre 1927. Im selben Jahr schloss er sich der Schriftstellervereinigung "Maladnjak" (Junge Generation) an, deren Mitglied er bis zu ihrer Aufloesung im Jahre 1932 blieb. Anschliessend gehoerte er dem Weissrussischen Schriftstellerverband an. Seine Werke, in erster Linie lyrische Gedichte, wurden in Zeitschriften wie "Cyrvonaja zmena" (Roter Nachwuchs), "Saveckaja Belarus' " (Sowjet-Weissrussland), "Belaruskaja vjoska" (Das weissrussische Dorf), "Roskvit" (Bluete) und "Polymja" (Flamme) gedruckt. In den spaeten dreissiger Jahren hatte er grosse Schwierigkeiten: Ein bereits zum Druck vorbereiteter Lyrikband durfte nicht erscheinen. Krusyna beschaeftigte sich damals hauptsaechlich mit literarischen Uebersetzungen.
Im Jahre 1944 verliess er Weissrussland; zuerst lebte er in Deutschland und dann in den USA. In der Emigration gab er noch sieben Baendchen mit lyrischen Gedichten heraus.

Рыгор Крушына (сапраўднае iмя -- Рыгор Казак).
Нарадзiўся ў 1907 г. пад Слуцкам, памёр у 1979 г.
Ягоныя першыя вершы i апавяданьнi ўбачылi сьвет у 1927 г. У тым-жа годзе ён далучыўся да пiсьменьнiцкага аб'яднаньня "Маладняк", сябрам якога быў да ягонага роспуску ў 1932 г. Потым належаў да Беларускага Зьвязу пiсьменьнiкаў. Ягоныя творы, у першую чаргу лiрычныя вершы, друкавалiся ў такiх часапiсах, як "Чырвоная зьмена"*, "Савецкая Беларусь"*, "Беларуская вёска"*, "Росквiт" i "Полымя". У канцы трыццатых гадоў ён меў значныя цяжкасьцi: была забароненая публiкацыя тому ягоных вершаў, ужо падрыхтаванага да друку. У гэты час Крушына займаўся галоўным чынам лiтаратурнымi перакладамi.
У 1944 г. ён пакiнуў Беларусь; жыў спачатку ў Нямеччыне, потым у ЗША. На эмiграцыi выдаў яшчэ сем кнiжак лiрычных вершаў.

*Аўтар даведкi памылкова лiчыць гэтыя газэты часапiсамi. -- Кум

Аб жыцьцi i творчасьцi Рыгора Крушыны чытайце таксама:

Мiхась СКОБЛА. "На акропалi казачных сноў" -- нататкi пра Рыгора Крушыну.

"Хачу на Случчыне крушынаю прачнуцца" -- нарыс Алеся МАРЦIНОВIЧА аб жыцьцi i творчасьцi Р. Казака -- Рыгора Крушыны.



  Назад на старонку Кума...