1
Ля магілаў направа - пустэча ды пыл,
А за імі - блакіт ракі.
Ён сказаў мне: «Ну што ж, ідзі ў манастыр,
Альбо дурня вазьмі ў мужыкі...»
Прынцы толькі такое і кажуць заўжды.
Мне размовы тае не забыць -
Хай стагоддзі з рамёнаў яна, нібы
Гарнастаевы плашч, струмяніць.
2
І нібыта памыліўшысь,
«Ты...» - сказала я.
Ценем ўсьмешкі асьвяціўся
Твар твой спакваля.
Кожны запалае позірк
Ад абмовак тых...
Я люблю цябе, як сорак
Сёстраў дарагіх.
|
Пераклад: Тацяна Папова Беларуская Палічка: http://knihi.com |