Сябра правяла я да вітальні.
Лётаў побач залацісты пыл.
Гук паважны, разьвітальны
Са званіцы плыў.
Кінутая - выдумалі слова! -
Я ня ліст, ня кветка, каб кідаць.
Толькі вочы ўжо мае сувора
Ў люстра пацямнелае глядзяць.
|
Пераклад: Тацяна Папова Беларуская Палічка: http://knihi.com |