Цяпер, пераадолеўшы такую велізарную адлегласць у часе, пераадолеўшы вечнасць — няхай гэта і здаецца табе цяпер недарэчным, — я цалую цябе па-сапраўднаму, а пасля... спыняюся. Бо не асмельваюся, не асмельваюся праз страх, што буду сумнай, а значыць, злой, не асмельваюся, бо не рашаюся прызнацца табе ў тых салодкіх марах, якія прыходзяць, калі каханне такое вялікае, а пяшчота такая бясконцая...
Пераклад: А. Асташонак
Беларуская Палічка: http://www.knihi.com