Пазней, у класе, настаўнік стаяў каля акна і глядзеў кудысьці перад сабой, не заўважаючы зыркага жоўтага святла, якое абрыналася з высокага неба і запаўняла ўвесь горны абшар. Ззаду на чорнай дошцы між звілін французскіх рэк чыясьці няўмелая рука накрэмзала крэйдаю надпіс, які ён толькі што прачытаў: «Ты выдаў нашага брата. Ты заплаціш за гэта». Дару глядзеў на неба, на ўзгор'е і туды, дзе за даляглядам нябачныя землі распасціраліся да самага мора. У гэтым бязмежным краі, які ён некалі так любіў, ён быў адзін.
Пераклад: Зміцер Колас
Беларуская Палічка: http://www.knihi.com