Ну, хопіць, сябры. Гэтыя ўспаміны заўсёды прымушаюць мяне плакаць. Калі мы трапілі ў Варшаву, дык пакінулі там усё: гарматы, намёты і тры чвэрці сяброў. Але гонар Эцьена Жарара застаўся з ім. Некаторыя кажуць, што я парушыў слова гонару. Але няхай яны скажуць гэта мне ў твар. Тое, што я расказаў вам, — чыстая праўда, і хаця я ўжо стары, але ў мяне хопіць сілы націснуць курок, калі справа тычыцца майго гонару.
Пераклад: Алесь Кудраўцаў
Беларуская Палічка: http://www.knihi.com