Іван Крылоў
Воўк і Пастухі
Байка
Воўк, да аўчарніка разведваючы ход
І ўбачыўшы праз плот,
Як Пастухі тлусцейшую авечку
Спакойна пачынаюць разбіраць,
А псы ціхусенька ляжаць,
Сказаў сабе праз горкую ўсмешку:
«Які б тут крык узняты вамі быў,
Каб гэта я зрабіў!»
Пераклад: Кандрат Крапіва
Беларуская Палічка:
http://knihi.com