Піркс хацеў далей распытваць Міндэла - але той нічога ўжо не сказаў яму, толькі хітнуў галавой і пайшоў у радыёрубку. Рэпрадуктар гаварыў дзесяццю галасамі, караблі з пяці сектараў дапытваліся пра «Альбатроса», пра «Парыў», Месяц Галоўны загадаў нарэшце, каб усе змоўклі, і спрабаваў аднавіць графік руху ракет, які быў парушаны ў 65 сектары. Камандор сядзеў побач з тэлеграфістам і нешта пісаў. Нечакана тэлеграфіст зняў слухаўкі і адклаў іх - нібыта яны сталі ўжо непатрэбныя яму. Ва ўсякім разе так здалося Пірксу. Ён падышоў да яго ззаду. Хацеў спытацца, што з людзьмі «Альбатроса» - ці ўдалося ім выбрацца. Радыётэлеграфіст адчуў яго прысутнасць, узняў галаву і зірнуў Пірксу ў твар. Піркс нічога ў яго не спытаўся. Ён выйшаў з залы праз дзверы з надпісам: «ТОЛЬКІ ДЛЯ ЗОРНАГА ПЕРСАНАЛУ».
Пераклад: Максім Валошка
Пераклад зроблены з выдання: Lem S. Opowiesci o pilocie Pirxie. - Warszawa: Czytelnik, 1973.
Беларуская Палічка: http://www.knihi.com