Да стаянкі дайшлі пасля поўдня. Іх выцягнутыя цені жвава рухаліся падчас працы; яны паспешна збіралі барак, які знікаў цэлымі секцыямі, аж пакуль ад яго не засталася ўтаптаная чатырохвугольная пустка; плылі хмары, а Піркс пераносіў скрынкі, згортваў лісты — рабіў усё тое, што павінен быў рабіць Анэль; на гэтай думцы, калі ён яе ўсвядоміў, Піркс затрымаўся, перш чым перадаў груз у працягнутыя рукі Масены.
Пераклад: Максім Валошка
Беларуская Палічка: http://www.knihi.com