Мы вярталіся ў сталіцу ўздоўж мора; вецер даносіў да нас працяжны, падобны да цмоканьня пацалункаў шум вады, якая білася ў падмытыя скалы. Каля опэры мы выйшлі, Гарэк ветліва разьвітаўся з намі. Я вярнуўся ў гатэль, адзін, на ліфце падняўся да свайго пакою і ў прыбіральні разгарнуў папяровы шарык, які мне ўпотайкі даверыў прыхільнік ураду: там нічога не было напісана, ніводнай літары, ніводнага слова. У паперу быў загорнуты пярэдні зуб, пакрыты карычневатымі сьлядамі нікатыны. Гэта быў чалавечы нашчэплены зуб, і я ведаў, чый.1959
Пераклад: Алесь Пяткевіч
Крыніца: Наша Ніва
Беларуская Палічка: http://www.knihi.com