Ці ўбачыліся яны другі раз? Ці кахае яна яго, як некалі? І мне падумалася: «Вось яно якое, сучаснае каханне - блазенскае і ўсё ж гераічнае. Гамер, які апеў бы гэтую Алену, павінен быў бы мець душу Поль дэ Кока. Але ж які ён адчайны, смелы, прыгожы і дужы, нібы Ахіл, хітрамысны больш за Уліса, герой гэтай кінутай жанчыны!»
Пераклад: Сяргей Мурашка
Беларуская Палічка: http://www.knihi.com