Я таксама пайшоў, пайшоў, каб больш ніколі сюды не вяртацца. Я зразумеў, што гэты спектакль паўтараецца вельмі часта і абуджае напоенае каханнем і тэатрам мінулае, прывіднае, уяўнае і вабнае мінулае, якое здаецца прыгожым і папраўдзе было такое. Яно і цяпер жывіла душу былой камедыянткі і былой каханкі.
Пераклад: Сяргей Мурашка
Беларуская Палічка: http://www.knihi.com