Яны завезлі дадому Караліну, потым мяне. Я лёг спаць з цвёрдым намерам, што гэта апошняя мая сустрэча з Элі, але калі прыйшла субота, я сеў у машыну і а трэцяй гадзіне сноўдаўся ў ніжняй частцы Парк-авеню, усхваляваны, як хлопчык. Але калі я ўбачыў яе на самой справе, як яна ідзе ўніз па Парку-авеню на спатканне са мной, зноў стаў дарослы і асцярожны і паехаў прэч, далей ад яе і ад яе бяды, што падарожнічала з ёю.
Пераклад: Уладзімір Шчасны
Беларуская Палічка: http://www.knihi.com