Яна адчыніла і патрымала яму дзверы, і калі ён выйшаў, пачуў, як шчоўкнула спружына замка. Ён не паспеў дайсці да Арлінгтондрайв, як яна патушыла святло ў краме, і ісці да Кардзіфроўд было вельмі цёмна. Цёмна і холадна, да таго ж дзьмуў моцны вецер.
Пераклад: Уладзімір Шчасны
Беларуская Палічка: http://www.knihi.com