Ты ж сам мяне з гліны зляпіў! - Што ж рабіць мне?
Мяне, як тканіну, саткаў. - Што ж рабіць мне?
І зло і дабро, што здзяйсняю, прадвызначыў ты.
Лёс мой сам ты накрэсліў на лбе маім! - Што ж рабіць мне?
Хто губам чароўным усмех бесклапотнасці даў,
Хто як дар самотным тугу сардэчную даў?
Хай не даў ён нам шчасця, - даволі з нас супакою;
Шмат каму ён даў слёзы і пакуты вечныя даў.
Я ў бестурботнасці віна ані глытка не піў,
Пакуль мне кубак бед пададзены не быў.
Хлеб у салонку не макаў, пакуль я не наеўся
Сваім жа лёсам, што душу аж дачарна спаліў.
* * *
* * *
* * *
* * *