У змроку жыцця, дзе род людскі мітусіцца навобмацак, дзе адны разбіваюцца на перашкодах, іншыя спадаюць у бездань, а пэўнай дарогі не ведае ніхто, дзе на аблытанага забабонамі чалавека палюе няшчасны выпадак, галеча, нянавісць, — на цёмным бездарожжы жыцця таксама завіхаюцца ліхтарнікі. Кожны з іх нясе агеньчык над галавой, кожны на сваёй сцежцы запальвае святло, жыве ў невядомасці, працуе неацэнены, а потым знікае, як цень...
Пераклад: Янка Брыль
Пераклад зроблены з выдання: Prus B. Wybor pism w 10 t., t. 2, 3. Pantstwowy instytut wydawniczy. Warszawa, 1974.
Беларуская Палічка: http://www.knihi.com