І ўсё ж свае шчырыя думкі Мілес скіроўваў да бутэлечкі каньяку, схаванай у шафе. І ён ужо радаваўся, што хутка Сіместры разам з Маргарэт паедуць у горад на апошні спектакль, а ён застанецца сам-насам са сваімі сонечнымі пяшчотнымі ўспамінамі. Ён зробіць выгляд, што ў яго шмат работы, і як толькі госці з жонкай пойдуць, ён адчыніць шафу, каб знайсці там Італію...
Пераклад: Л. Казыра
Беларуская Палічка: http://www.knihi.com