Птушка польку танцавала
На палянцы ў ранні час.
Нос налева, хвост направа, —
Гэта полька Карабас.
Два жукі — на барабане,
Жаба дзьме у кантрабас.
Нос налева, хвост направа, —
Гэта полька Барабас.
Птушка польку танцавала,
Бо вясёлаю жыла.
Нос налева, хвост направа, —
Вось дык полечка была...