Наш сябра гадзінамі распавядае пра бесхарактарнасьць ды непаўнавартаснасьць інспэктара; але калі нехта з нас хоць кіўком галавы пагодзіцца з гэтым, ён абураецца ды пачынае бараніць інспэктара ад нас. Наш сябра зрабіўся цяпер зусім невыносным. Мы ў думках зычым нашаму сябру хуткага ды шчасьлівага канца.
1978
Пераклад: Алесь Пяткевіч
Крыніца: Наша Ніва
Беларуская Палічка: http://www.knihi.com