Я ўдзячны спадарству за падтрымку і дапамогу ў тым, што часам здавалася мне сізіфавай працай: супрацоўніку бібліятэкі імя Францыска Скарыны ў Лондане айцу Аляксандру Надсану за дапамогу ў росшуках яе часам добра схаваных каштоўнасцяў; Юрасю Лаўшуку (таксама бібліятэкару) і Ўладзіміру Сакалоўскаму за тое, што забяспечылі мяне кнігамі, якія мне самому было б вельмі цяжка здабыць; многім іншым беларускім сябрам, у тым ліку Іне Пановай, Ніне Мячкоўскай і Васілю Быкаву за іх энтузіязм і падтрымку; Бэну Чатэрлі за тэхнічнае садзейнічанне на многіх стадыях стварэння кнігі. Больш за ўсё я абавязаны сваёй жонцы Святлане, якая ў сваім дзяцінстве была далучана да сапраўдных беларускіх каштоўнасцяў. Без яе няспыннай падтрымкі гэты праект мог ніколі не з'явіцца на свет.
Аўтар
Далей будзе
Крыніца: Арнольд Макмілін. Беларуская літаратура ў 50-60-я гг. XX ст. Менск, Беларускі кнігазбор, 2001.
Пераклад: А.Літвіноўская
OCR: Алесь Хмара
Беларуская Палічка: http://www.knihi.com