epub
 
падключыць
слоўнікі

Адам Міцкевіч

Да Нёмана

Нёман, родны мой Нёман! Празрыстай вадою

Ты абмываў мне калісьці малому далоні,

Плыў па табе я, пакінуўшы родныя гоні,

Ў землях далёкіх шукаць свайму сэрцу спакою.

 

Бераг высокі, пакрыты расістай травою;

Тут Лаура фіялкамі ўквечвала скроні,

Мілы вобраз яе ў тваім чыстым улонні

Муціў я не раз гарачай юнацкай слязою.

 

Нёман, рака мая! Дзе тыя даўнія хвалі?

Дзе тое шчасце? Лепшыя нашы намеры?

Светласць дзяцінства, поўная радаснай веры?

 

Дзе ён, бурлівы парыў мой у светлыя далі?

Дзе вы, Лаура, сябры? Не адчыняцца дзверы.

Ўсё прамінула, жыццё толькі слёз не забрала.

 

 

Каментары

 

Надрукавана: Бацькаўшчына, 1955, № 51-52, С. 4.

 


жнівень 1821

Пераклад: Юрка Гаўрук
Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая