epub
 
Падключыць
слоўнікі

Адам Русак

Дзе ты, зорка мая?

Дзе ты, зорка мая прамяністая,

За якія ты хмары скацілася?

Дзе ты, радасць мая залацістая,

На якой ты сцяжынцы згубілася?

 

Я шукаю цябе, углядаюся

У нябесныя далі высокія.

Без цябе мне дарога не ясная,

Што ляжыць у прасторы далёкія.

 

Дзе ты, зорка мая непагасная,

За якімі ты скрыта аблокамі?

Узыдзі, засвяці, зорка ясная,

Шчасцем сэрцу майму адзінокаму.

Дзе ты?

 




Беларуская Палічка: http://knihi.com