epub
 
падключыць
слоўнікі

Акмал Пулат

Ткачыха

 

Дзень барвовіцца зарой —

І я ў цэх лячу стралой.

— Наша дзеўчына-ткачыха! —

Часта чую за спіной.

 

Шоўкам ніткі серабраць,

Каб усе мне іх сабраць,

Дык хапіла б іх, дзяўчаткі,

І Зямлю аперазаць.

 

Звонка так пяе станок:

Хвалі коцяцца ля ног,

Тыя шоўкавыя хвалі

Ад цябе плывуць, станок.

 

Шліце мне бавоўну зноў —

Напраду з яе асноў.

З іх такія ўборы будуць —

Залюбуешся без слоў.

 

Дзень барвовіцца зарой —

І я ў цэх лячу стралой.

— Наша дзеўчына-ткачыха! —

Часта чую за спіной.

 

 

 


1966

Пераклад: Сымон Блатун
Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 230
Крыніца: скан