Была ты пяшчотнай часінай
прадвесняй.
Не крыўдуй на мяне, не кляні!
Мой поезд ляціць, як
цыганская песня,
Як беспаваротныя дні...
Усё, што любіла ты, - міма і
міма...
Наперадзе што? - я не ведаю,
друг...
Усё блаславёна і непрымірыма.
Беспаваротна... Даруй!