epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Блок

Груган

Груган за кругам робіць круг,

Груган над сонным лугам

                                          кружыць,

На шэры і пустэльны луг

Глядзіць. - Над сынам маці

                                            тужыць:

«На хлеба, грудзі на... Расці...

Расці пакорным, крыж нясі».

Стагоддзямі шуміць вайна,

У мяцяжах палаюць сёлы...

А пад крыламі гругана

Гавее край мой невясёлы.

Дакуль жа мацеры тужыць?

Дакуль драпежніку кружыць?

 



Пераклад: Мікалай Федзюковіч