epub
 
Падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

Хмара

Апошняя хмара былой навальніцы!

Адна ты імчышся па ясным блакіце,

Адна ты наводзіш засмучаны цень,

Адна ты кранаеш журбой светлы дзень.

 

Ты неба нядаўна вакол засцілала,

І грозна маланка цябе абвінала;

І ты пасылала таемны свой гром

І прагную глебу паіла дажджом.

 

Даволі, схавайся! Пара праляцела,

Прайшла навальніца, зямля пасвяжэла,

І вецер, галубячы лісце бяроз,

Цябе праганяе з спакойных нябёс.



Пераклад: Алесь Звонак

Беларуская Палічка: http://knihi.com