epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

Дон

Ззяе між палёў шырокіх.

Вунь плыве ён!.. Слаўся, Дон!

Ад сыноў тваіх далёкіх

Я прывёз табе паклон.

 

Як праслаўленага брата

Знаюць рэкі ціхі Дон;

Ад Аракса і Еўфрата

Я прывёз табе паклон.

 

Адпачыўшы ад пагоні,

Чуючы зямлю сваю,

П'юць ужо данскія коні

Арпачайскую брую.

 

Падрыхтуй жа, Дон празрысты,

Для наезнікаў сваіх

Сок гарачы і бруісты

Вінаграднікаў тваіх.

 

1829

 

 

Каментары

 

Арпачай - памежная рака, што падзяляла Расію і Турцыю. Гаворка ідзе пра вяртанне на радзіму войскаў, якія прымалі ўдзел у турэцкай кампаніі 1829 г.

 

Пераклад друкаваўся:

Полымя. 1949, № 6.

Танк М. Зб. тв.: У 6 т. Т. 5. Мн., 1980.

На зорных шляхах: Пераклады М. Танка. Мн., 1991.

Пушкін А. С. Выбр. тв.: У 2 т. Т. 1. Мн., 1993.

 



Пераклад: Максім Танк