epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

І. І. Пушчыну

Мой першы друг, мой друг бясцэнны!

І я свой лёс благаславіў,

Калі куток мой безыменны

Зімой завейнай на імгненне

Званочак твой агаласіў.

 

Святой удзячны, добрай волі:

Душа мая пачула звон,

Надоўга будзе ёй даволі

У адзіноце, у няволі

Святла ліцэйскіх ясных дзён!

 

1826



Пераклад: Васіль Вітка