epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

Я вас кахаў...

Я вас кахаў: маё каханне, можа,

Яшчэ ў душы пагасла не зусім;

Але няхай яно вас не трывожыць;

Я засмучаць не буду вас нічым.

 

Я вас кахаў маўкліва, беззваротна,

То быў нясмел, то вас я раўнаваў;

Я вас кахаў так шчыра, так пяшчотна,

Як дай вам Бог, каб іншы так кахаў.



Пераклад: Алесь Бачыла