Каб толькі слодычнай надзеяй жывучы,
Я верыў, што душа, блукаючы ўначы,
Пазбегшы тлену, памяць і каханне
З сабою забярэ ў бясконны шлях блукання, —
Клянуся! я б даўно пакінуў гэты свет
І зруйнаваў бы усё. каб знік і усякі след,
І паляцеў бы ў край людской уцехі, волі,
Ні забабонаў дзе няма, ні смерці болей,
Дзе думка плешчацца ў блакітнай чысціні...
Падману мрояў аддаюся ў цішыні,
Упарты розум мой падзеяй пагарджае...
Адна нікчэмнасць за труной мяне чакае…
Мне страшна!.. На жыццё я зноў гляджу з журбой:
Няма ні пачуцця, ні думкі за труной,
І доўга жыць хачу, каб доўга воблік мілы
Таіўся ў сэрцы і палаў чароўнай сілай.
1823