epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

Калымага жыцця

Хоць часам цісне груз сцяжэлы,

Ды воз не збочыць з бальшака;

Вазак, як зух, а час ссівелы,

Вязе, не злезе з перадка.

 

Сядаем раннем мы з ахвотай;

Гатовы галаву зламаць

І, пагарджаючы лянотай,

Крычым: пайшоў! . . . . . . .

 

А ў поўдзень нам не да забавы;

Парастрасала, ледзь сядзім;

Нас страшаць спадзіны, канавы;

Гані цішэй, дзівак! — крычым.

 

І не спыніць ніяк разбегу;

Пад вечар звыкліся якраз,

Дрымотна едзем да начлегу,

А коней гоніць быстры час.

 

1823



Пераклад: Юрась Свірка