epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

«Квітненне позняю парой...»

Квітненне позняю парой

Лепш ад раскошы веснавой.

Яно абудзіць парыванні,

Якія пакідаюць нас.

Так зрэдзь калі расстання час

Хмяльней ад слодычы спаткання.

 

1825



Пераклад: Юрась Свірка