epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

«Пры мне, красуня, не спявай...»

Пры мне, красуня, не спявай

Журботнай Грузіі матывы:

Яны нагадваюць мне край

І бераг, дзе я жыў шчасліва.

 

Нагадваюць яны, на жаль,

Твае журботныя ўспаміны,

І ноч, і стэпавую даль,

І ў месячным святле дзяўчыну…

 

Калі перада мною ты,

Я мілы прывід забываю;

А заспяваеш — і тады

Яго я зноўку уяўляю.

 

Пры мне, красуня, не спявай

Журботнай Грузіі матывы:

Яны нагадваюць мне край

І бераг, дзе я жыў шчасліва.



Пераклад: Юрась Свірка