epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

Птаха

Я на чужыне назіраю

Знаёмы звычай даўніны;

На волю птаху выпускаю

На свяце сонца і вясны.

 

Адчуў у сэрцы суцяшэнне;

За што на бога наракаць,

Калі хоць аднаму стварэнню

Мог волю я падараваць!



Пераклад: Юрась Свірка