epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

Птушка

 

І на чужой зямлі вітаю

Я звычай роднай стараны:

На волю птушку выпускаю

Пры свяце радасным вясны.

 

Я стаў даступны суцяшэнню;

За што на Бога наракаць,

Калі хоць аднаму стварэнню

Я волю змог падараваць!

 

1823



Пераклад: Янка Сіпакоў