epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

Развітанне

Апошні раз твой вобраз мілы

Спрабую думкамі абняць,

Будзіць любоў сардэчнай сілай,

З пяшчотай кволай і панылай

Тваё каханне ўспамінаць.

 

Бягуць, знікаюць нашы леты,

Змяняючы усё і нас.

А ты ўжо для свайго паэта

Магільным холадам адзета,

Ён для цябе, як знічка, згас.

 

Прымі ж, сяброўка, развітанне

Ад сэрца шчырага майго,

Нібы ўдава у час расстання,

Як друга, абняла ў маўчанні

Перад зняволеннем яго.



Пераклад: Сяргей Грахоўскі