epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

Свабоды сейбіт адзінотны...

Изыде сеятель сеяти семена своя

Свабоды сейбіт адзінотны,

Да золку я пакінуў дах;

Рукою чыстай, пашанотна,

На паняволеных палях

Раскідваў плоднае насенне,

Ды страціў час я ва ўтрапенні

І думкі, што вялі на шлях...

 

Скубіце выган свой, народы!

Не ўзбудзіць гонар вас на бунт.

Навошта статкам дар свабоды?

На шэрсць, на мяса - іх табун,

А спадкі іх - навек, да зводу -

Ярмо з шамкамі ды бізун.



Пераклад: Максім Лужанін