У глыбіні сібірскіх руд
Нясеце гордае цярпенне,
Не згіне ваш тужлівы труд
І дум высокае імкненне.
Няшчасцю верная сястра
Надзея ў сутарэнні змрочным
Вам будзе другам невідочным,
Настане лепшая пара:
Гарачая любоў да вас
Шлях знойдзе праз лясы і горы,
Як вашы катаржныя норы
Знаходзіць вольны мой наказ;
Аковы цяжкія спадуць,
З цямніц адкрыецца дарога -
Вас воля стрэне ля парога,
І меч браты вам аддадуць.