epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

Успамін

Калі смяротным нам заціхне шумны дзень,

І нема ў прыцемак прырода

На горад змучаны празрысты кіне цень

І сон, як працы ўзнагароду,

Тады зноў для мяне так доўжыцца ў цішы

Гадзін бяссонных адзінота:

Ў бяздзейнасці начной, як змеі, у душы

Пякуць сардэчныя згрызоты;

Кіпіць нутро; скрозь сум пакутны, неспакой

Шукаюць думы свой закутак;

Маўкліва успамін тады перада мной

Раскручвае свой доўгі скрутак;

Не могучы жыццё агіднае змагчы,

Я сам дрыжу і праклінаю,

І горка скарджуся і, слёзы ільючы,

Радкоў гаротных не змываю.



Пераклад: Алесь Бачыла