Сяджу адзінокі ў астрозе сырым,
Няволя зрадніла з арлом маладым,
Мой сумны таварыш махае крылом
І корм свой крывавы дзяўбе пад акном.
Дзяўбе і кідае, глядзіць у акно,
Як быццам са мною і ён заадно;
Ён кліча паглядам і крыкам сваім
І вымавіць хоча: "Давай паляцім!
Мы вольныя птахі; пара, брат, пара!
Туды, дзе за хмарай бялее гара,
Туды, дзе марская прастора мая,
Туды, дзе разгульваем вецер... ды я!.."