epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

Вязень

Сяджу я за кратамі ў цемры гады.

Узрослы на волі арол малады,

Сябрук майго суму, махае крылом,

Крывавую ежу клюе за акном.

 

Клюе і кідае, глядзіць у акно,

Як быццам са мною задумаў адно.

Заве мяне поглядам, крыкам сваім

І хоча сказаць мне: “Давай паляцім!

 

Мы — вольныя птахі; пара, брат, пара!

Туды, дзе за хмарай бялее гара,

Туды, дзе за морам віднее маяк,

Дзе толькі вятрыскі гуляюць ды я”.



Пераклад: Янка Золак